У Гародні адбыўся Wiki-weekend
У Гародні падчас Wiki-weekend, што адбыўся 24-25 студзеня грамадскія актывісты вучыліся пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпедыі.
Прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў навучыліся складаць інтэрактыўныя мапы артыкулаў для Вікіпедыі, рабіць вікі-разметку, шаблоны і катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх.
Адразу трэба заўважыць, што існуе дзве беларускіх вікіпедыі: адна на наркамаўцы, другая – на тарашкевіцы.
[Not a valid template]
Пра тое, што ўдалося зрабіць за час гэтай сустрэчы распавядае Ганка Барадзіна, прадстаўнічка гарадзенскага “Цэнтра “Трэці Сэктар”.
– Размаўлялі ў першую чаргу пра тэмы, якіх не хапае пра Гародню, пра гарадзенскія арганізацыі, пра гарадзенскія постаці і славутасці. Абмяркоўвалі гэтую тэму, накінулі такую інтэрактыўную мапу артыкулаў, якіх не хапае ў беларускай Вікіпедыі, каб пачалі дзейнічаць у гэтым кірунку. У нас ужо з’явіліся артыкулы пра грамадскія арганізацыі. У беларускай вікіпедыі не было шаблонаў, таму мы правялі перамовы, і сёння ў нас ужо ёсць шаблон, якім могуць скарыстацца ўсе беларускія грамадскія арганізацыі. Гэта вынік нашай працы.
Сустрэча адбывалася пры падтрымцы трох грамадскіх арганіцый МГА “Фаланстэр”, Беларускі зялёны партал Таварыства «Зялёная сетка», ГА „Цэнтр „Трэці сектар”.
Беларускае Радыё Рацыя