У Гародні адкрылася ўнікальная выстава шакаладу



sz4Некалькі соцень мастацкіх вырабаў  з розных гатункаў шакаладу гарадзенцы могуць убачыць у Новым Замку. Кароны і жывёлы, карціны і велізарная 2-метровая Эйфелева вежа – усё з шакаладу. Шакалацье Нікаля прывёз гэтыя творы мастацтва адмыслова, каб паказаць гарадзенцам. Пра ідэю стварэння музея, экспанаты з якога прадстаўлены ў Гародні, распавядае аўтар:

Ідэя стварэння музея ўзнікла для таго, каб данесці людзям больш інфармацыі пра тое, што такое шакалад, што ён можа быць не толькі смачным, але і прыгожым, ім можна захапляцца, ад яго можна атрымліваць асалоду. Я думаю, наведаўшы наш музей, людзі абавязкова пашукаюць у інтэрнэце інфармацыю пра гісторыю шакаладу. Кожны чалавек мусіць цікавіцца новым. Мы можам усё жыццё пазнаваць штосьці, чамусьці вучыцца. Таму тое, што навучыўся добра рабіць, паляпшаю кожны год, бо хачацца дасягнуць большага.

Гародня стала трэцім горадам у Беларусі, дзе напрацягу бліжэйшых некалькі тыдняў можна будзе паглядзець выставу. На адкрыцці кожны жадаючы змог пакаштаваць шакалад, з якога зроблены творы мастацтва.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня