У Гародні адкрылася выстава World Press Photo –2018



Лепшыя здымкі за 2017 год з міжнароднага конкурсу World Press Photo можна пабачыць на вялікай фота выставе ў Гародні ў гандлёвым цэнтры «Old City». Выстава паказвае розныя бакі жыцця з усіх куткоў планеты.

Пра адметнасць экспазіцыі распавядае каардынатар World Press Photo у Беларусі Анастасія Ранько:

—  Выстава прыехала ў Гародню. Яна будзе даступна да наведвання свабодна да 17 траўня. Потым выстава адкрыецца ў Менску. Мы вельмі рады прывезці яе ў Гародню. Тры гады нам удавалася прывезці яе толькі ў Менск і даволі цяжка было зладзіць выставу ў рэгіёне. Але мы знайшлі выдатную каманду «Old City», якая з задавальненнем згадзілася прывезці выставу сусветнага маштабу і паказаць актуальныя падзеі ў галіне фотажурналістыкі за 2017 год.

 Кіраўнічка гарадзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Корсун лічыць гэтую выставу вялікай падзеяй для журналісцкай супольнасці

— Тое, што выстава такога высокага міжнароднага ўзроўню адкрылася ў Гародні ў сусветны дзень свабоды прэсы гэта даволі сімвалічна, тым больш гэтая выстава — першая ў рэгіёнах. Менавіта гарадзенца першымі ў Беларусі пабачаць вынікі працы міжнароднага конкурсу журналісцкай фатаграфіі, і таму, канешне, гэта ўнікальная падзея, якая адбываецца ўпершыню. І тое, сапраўды мастацкі ўзровень працы журналістаў даволі высокі — усё гэта робіць выставу вельмі адметнай. 

Працы майстроў сусветнай фатаграфіі можна будзе пабачыць у Гародні да 17 траўня, пасля гэтага экспазіцыя пераедзе ў Менск, дзе будзе дэманстравацца ў прасторы КОРПУС.

Беларускае Радыё Рацыя