У Гародні адкрыўся шосты адукацыйны сезон “Універсітэта залатога веку”
Урачыстае адкрыццё шостага “Універсітэта залатога веку” прайшло ў Гародні. Гэтыя курсы для падвышэння адукацыі, альбо атрымання новых ведаў для людзей пенсійнага ўзросту. Больш за 200 заяваў паступіла ў камісію па адборы навучэнцаў.
Асістэнтка дырэктара праекту “Універсітэт залатога веку” Ганка Барадзіна кажа, што працуе 23 секцыі, у некаторых – па дзве групы:
– Самыя папулрныя ў гэтым годзе секцыі: дыхальная гімнастыка, масаж і самамасаж, псіхалагічнае здароўе і кампутары для пачаткоўцаў. На прэзентацыю прыйшло каля 200 чалавек, 160 чалавек ужо падпісалі дамовы і гатовыя займацца.
“Універсітэт Залатога веку” – недзяржаўная ініцыятыва, якая значную ўвагу надае вывучэнню беларускай гісторыі, культуры і мовы. Курсы працягнуцца да канца красавіка наступнага года.
Акрамя секцый, пры ўніверсітэце дзейнічаюць клубы па інтарэсах, праходзяць дабрачынныя акцыі.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара