У Гародні адзначаць 25-годдзе вяртання Пабрыгіцкага касцёла вернікам



20-га чэрвеня гарадзенскія хрысьціяне-каталікі адзначаюць 25-годдзе аднаўлення рэлігійнага жыцця ў Пабрыгіцкім касцёле. Храм 17-га стагоддзя, які высвечаны ў гонар Звеставання Багародзіцы, быў вернуты вернікам у 1990-м годзе. Намаганні вернікаў і іх настойлівыя малітвы ля кабінетаў чыноўнікаў прынеслі плён. Працэсія, якая пачнецца аб 11-й гадзіне, згадае гісторыю вяртання храма.

Кажа рэктар храма ксёндз Антоні Грэмза:

– У 11 гадзін ад касцёла распачнецца працэсія. Пазней, калі прыйдзем у касцёл, будзе чытацца невялікі даклад пра гісторыю нашага касцёла, пра сучасную гісторыю касцёла, яго вяртанне. І пасля гэтага дакладу будзе святая імша. Вялікае свята, вялікая радасць. Думаю, вернікі прыйдуць на нашу ўрачыстасць.

IMG_4982

Гэты храм адмысловы ў Гародні. Ён ня мае парафіі. Асноўныя яго служэньні засяроджаны на розных групах вернікаў, паводле мовы службы, прафісіянальных інтарэсах. На сьвята прыбудзе мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён аб 12-й гадзіне ўзначаліць сьвятую імшу.

IMG_4989

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя