У Гародні адзначылі 25-годдзе вяртання вернікам Пабрыгідскага касцёла
У Гародні прайшлі ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя аднаўлення рэлігійнага жыцця ў Пабрыгідскім храме. Адбылася працэсія са святымі дарамі да храма, на ўспамін як гэта было 25 гадоў таму, калі яго вярнулі вернікам.
Пра той 1990-ты год згадаў у святочным казанні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– 25 гадоў таму Гародня перажывала незвычайную працэсію. Упершыню, у тыя яшчэ савецкія часы, працэсія ад Бернардынскага касцёлу накіравалася да Пабрыгіцкага. Яна прайшла амаль тым самым шляхам, якім мы сёння прайшлі, толькі заключны этап прайшоў іншай вуліцай, бо тады мы ішлі па вуліцы Маладзёжнай, а сёння, як мне сказалі, яна перакапаная. Так ці інакш мы дайшлі да мэты, дайшлі да касцёла, так дарагога ўсім нам.
Пасля працэсіі, у мурах храма Звеставання Багародзіцы была прачытана лекцыя пра гісторыю храма гісторыкам Уладзімерам Ляўшуком. Напрыканцы свята адслужылі імшу, якую ўзначаліў мітрапаліт Менска–Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
[Not a valid template]
[youtube id=”Nsaz2ujFYhU&list=PLwe4xibv7uF391pQriQq6PzPOG8ky7DWI”]
[youtube id=”Zb7jKlTJPBc&list=PLwe4xibv7uF391pQriQq6PzPOG8ky7DWI”]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня