У Гародні адзначылі сотую гадавіну Варшаўскай бітвы
Святкаванні ладзіў Саюз палякаў у Беларусі пры падтрымцы польскіх дыпламатаў. Мерапрыемствы пачаліся з наведвання магілаў жаўнераў польскай арміі часоў вайны 1920 года на гарадзенскіх Гарнізонных могілках.
Кветкі ўсклалі Генеральны консул Польшчы ў Гародні Яраслаў Ксёнжэк і старшыня апальнага Саюзу палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс. Яна адзначыла, што важнасць для еўрапейскай гісторыі польска-бальшавіцкай вайны. І тое, што трэба аддаваць даніну памяці тым, хто загінуў у баях за свабоду Радзімы.
Сябры Саюзу палякаў у Беларусі ўскладуць кветкі і запаляць знічы на магілах польскіх жаўнераў, загінулых падчас польска-бальшавіцкай вайны ў Генюшы, Малой і Вялікай Бераставіцы ў Слоніме ды Ваўкавыску.
Беларускае Радыё Рацыя