У Гародні – акцыі памяці па Раману Бандарэнку (абноўлена)



Гарадзенцы працягваюць несці кветкі і знічы да помніка Фары Вітаўта ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.

Побач з помнікам дзяжураць бусы з міліцыяй.

Фота: radiosvaboda

* * * 

Гарадзенцы цягам ночы выходзілі ў ланцугі памяці за сцягамі і знічамі ў памяць па Раману Бандарэнку.

Што адбываецца з акцыямі памяці ў Гародні распавядае  наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Акцыі памяці ў Гародні працягваюцца ў розных раёнах горада. Да акцыі далучыліся супрацоўнікі гарадзенскага “Азоту”. Аўтамабілісты сігналамі таксама ўзгадалі загінулага рамана Бандарэнку. Апроч гэтага на розных раёнах горада ўдзень таксама з’явіліся ланцугі памяці. Да акцыі далучыліся гарадзенскія вуліцы Паповіча, Дзевятоўка, Вішнявец, а таксама знакамітая Альшанка.

– Некалькі дзясяткаў чалавек сталі ў ланцуг памяці каля гарадзенскага Свята-Пакроўскага сабору. Людзі трымалі ў руках знічы і партрэты загінулага. Таксама адбылася паніхіда, якую адслужылі святары Свята-Пакроўскага сабору. Людзі цягам дня працягваюць несці знічы. Апроч Свята-Пакроўскага сабору знічы таксама запалілі на месцы ўзарванай 29 лістапада 1961 года ў цэнтры Гародні фары Вітаўта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча