У Гародні беларускую мову можна вывучыць у бібліятэцы



Платныя курсы па вывучэнні беларускай мовы адкрываюцца ў Гародні. Гэта ўжо трэці сезон, калі гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага праводзіць гэтыя курсы. Яны носяць змешаны характар: жывая гутарка і інтэрактыўныя заняткі. Кажа пра курсы адна з супрацоўніц бібліятэкі:

– Да нас пачалі паступаць такія заяўкі, і супрацоўнікі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі выступілі з такой вось прапановаў – арганізаваць курсы беларускай мовы. Але гэта не значыць, што там будзе вывучэнне беларускай мовы ад асноў, хаця можна правесці і такое, можа нехта захоча вывучыць мову, хто ўвогуле яе не ведае.

Першапачаткова такая неабходнасць паўстала пасля таго, як былі ўведзены новыя правілы арфаграфіі. Заняткі будзе праводзіць выкладчык з Купалаўскага універсітэту.

suscynski_kursy blr movy

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя