У Гародні чарговае брутальнае затрыманне
У Гародні 12 жніўня здзейснена чарговае брутальнае затрыманне. 5 маладых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі выйшлі да будынку аблвыканкаму і ўкленчылі перад будынкам з раздрукаванымі партрэтамі акрываўленай дзяўчынкі, якую паранілі ўчора сілавікі ў час разгону мірных людзей і разбівання шыбаў аўтамабіляў.
Усіх пяцёх вельмі жорстка затрымалі і пасля збілі. Былі затрыманыя Дзмітрый Буцэнка, Канстанцін Коркуць, Уладзімір Родчанка, Павел Токць і Аляксей Путрыч. Аляксей Путрыч і Уладзімір Родчанка пасля збівання амапаўцамі трапілі ў абласны шпіталь.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя
фота facebook
