У Гародні чарговыя праявы “рускага свету”



Выявы расейскіх сцягаў і сімволіку расейскай футбольнай зборнай да чэмпіянату свету па футболе  магчыма пабачыць у цэнтры Гародні.

Але гэтымі сімваламі таксама ўпрыгожаны галава дзіка і сякера, што стаяць каля кавярні “Губерня”, што ў самым цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай.

Што мелі на ўвазе аўтары гэтай кампазіцыі, застаецца загадкай. Ці то аўтары кампазіцыі хварэюць такім чынам за зборную Расеі, ці гэта нейкая арт-кампазіцыя супраць Чэмпіянату свету па футболе?

Беларускае Радыё Рацыя