У Гародні дазволілі свабоднае наведванне школ з-за каронавіруса



Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19 у Беларусі вырасла з 36 да 51. Працягваецца медыцынскае назіранне за 1.960 грамадзянамі, якія прыбылі з неспрыяльных краін.

 Як выглядае сітуацыя ў Гародні, паведамляе наш карэспандэнт:

– Настаўнікі дазваляюць забіраць бацькам дзяцей дахаты пасля таго, як яны напішуць заяву. Банкі Гародні прынялі пастанову і адправілі СМС сваім кліентам пра тое, што лепш не наведваць устновы банкаў, а карыстацца мабільнымі прыладамі. У гарадскім транспарце зменшылася колькасць людзей. Аднак да сённяшняга часу не ўведзена ніякага надзвычайнага становішча: працуюць школы, дзіцячыя садкі і іншыя ўстановы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча