У Гародні Дзень Волі будзе з пашпартамі БНР



Гарадзенскі Дзень Волі плануецца 21 сакавіка 2020 года ў Каложскім Парку.

Пра святкаванне, якое мае адбыцца. распавядае адзін з арганізатараў, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– У гэтым годзе на Дзень Волі ў Гародні мы плануем сваім асноўным пасылам зрабіць выдачу пашпартоў БНР. Плануем шэраг розных актыўнасцяў бліжэйшымі днямі. У бліжэйшы тыдзень будзе збор шырокага аргкамітэта. Мы запрашаем усіх гарадзенцаў у наступны аўторак а 18.30 у Цэнтр гарадскога жыцця, каб параіцца наконт тых актыўнасцяў, якія б яны хацелі бачыць. Увогуле мы бачым святкаванне Дня Волі як гарадзенскі фестываль, дзе будуць самыя розныя пляцоўкі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

На думку яшчэ аднаго суарганізатара свята ў Гародні Андрэя Несцяровіча, Дзень Волі мусіць стаць фестывалем для рознага ўзросту:

– Як у мінулым годзе, я вазьму на сябе каардынацыю гандлёвых і харчовых кропак. Таксама будзе мой удзел у арганізацыі канцэртнай часткі, якая таксама будзе прысутнічаць. Але ў гэтым годзе маё бачанне ў тым, каб максімальна адцягнуць увагу людзей ад цэнтральнай сцэны і зрабіць усю пляцоўку фестывалю максімальна актыўнай, прычым адначасова. То бок мне хочацца зрабіць яго менавіта фестывалем, напоўніць яго інтэракцыямі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Заяўка на святкаванне Дня Волі будзе падавацца за месяц да мерапрыемства – 21 лютага 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя