У Гародні каронавірус уплывае на працу крамаў
Сітуацыя з каронавірусам і падзенне даляра ўплывае на працу крамаў.
Што адбываецца з крамамі і з малым бізнесам распавядае ўладальнік “Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
– На ўсіх паўплывала. На вуліцах людзей стала меней разы ў чатыры. Адпаведна людзей у афлайнавых крамах стала меней мінімум разы ў чатыры. Турыстаў абрэзала проста ў нуль, і гэта відавочна і зразумела кожнаму. Канешне, усё прасела і прасела вельмі моцна.
Андрэй Несцяровіч заўважае, што і ў побытавым плане таксама стала вельмі складана:
– Калі ідзеш ва ўніверсітэцкую сталоўку паабедаць і бачыш, што адзінае, што яны зрабілі, гэта папярэджанне трымацца на адлегласці метр, каб пазбегчы вірусных інфекцыі, а ў кантэйнерах для вадкага мыла нічога няма, то вось яно ўсё.
У Гародні каранцін не абвешчаны, школы і крамы працуюць у стандартным рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня