У Гародні колькасць захварэўшых на каронавірус расце



Выданне «Гродзенскі Хімік» паведамляе, што колькасць захварэўшых на каронавірус на самым вялікім прадпрыемстве горада «Азоце» павялічваецца і цяпер складае ўжо 34 чалавекі. Выданне таксама паведамляе, што з 34 захварэўшых 12 ўжо вылекаваліся.

«Гродзенскі хімік» паведамляе пра сітуацыю на «Азоце» амаль штодня, аднак апошнія дні не паведамляецца пра кантакты першага ўзроўню і пра тое, якая колькасць захварэўшым на іншым гарадзенскім хімічным прадпрыемстве «Хімвалакно». Некалькі дзен таму выданне паведамляла пра 4 кантакты першага ўзроўню і на гэтым прадпрыемстве.

Афіцыйна колькасць захварэўшых на каронавірус на Гарадзеншчыне не паведамляецца ўжо некалькі тыдняў, а неафіцыйна іх колькасць каля трох тысяч чалавек.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня