У Гародні кожная пятніца будзе «чыстай»
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне штотыдзень па пятніцах арганізоўваець адзіны санітарны дзень «Дзень чысціні і парадку горада», паведамляе сайт гарвыканкама.
Гэта зроблена ў мэтах навядзення і падтрымання належнага санітарнага стану тэрыторыі горада, у тым ліку замацаваных за арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі.
Свой унёсак ва ўпарадкаванне горада запрашаюць зрабіць і ўсіх жадаючых.
Беларускае Радыё Рацыя
