У Гародні крэатыўна маскіруюць палітычныя ўлёткі
У Гародні крэатыўна маскіруюць палітычныя ўлёткі. Гэта пабачылі карыстальнікі тэлеграм-каналаў.
Улёткі палітычнага зместу маскіруюць пад аб’явы аб знікненні жывёл. Такая маскіроўка дазваляе ўлёткам правісець даўжэй.
Аўтары ідэі буйным шрыфтам паведамляюць аб знікненні жывёлы, а потым больш дробнымі літарамі тлумачаць, што з коцікам ці сабачкам насамрэч усё добра, і нагадваюць пра тых, у каго не ўсё добра: палітвязні, незаконна асуджаныя, увесь беларускі народ.
