У Гародні легкавік урэзаўся ў калону танкаў



Прыблізна ў 23:20 у пятніцу 18 жніўня на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, легкавая машына ўрэзалася ў калону танкаў, якая накіроўвалася ў бок Ласосна. Паводле папярэдняй версіі ў ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў.

Як паведамляюць сведкі, у момант сутыкнення аўтамабіль моцна пацярпеў і па ўсёй верагоднасці аднаўленню не падлягае. Сам жа кіроўца і пасажыры аўтамабіля не пацярпелі. Але да трагедыі заставалася зусім няшмат.

“Вінаваты грамадзянскі. Па словах ДАІ кіроўца легкавушкі праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў і не заўважыў чырвоныя і сінія спецсігналы транспарту суправаджэння, а калі коратка – захацеў праскочыць паміж гусенічнай тэхнікай ў калоне. Спяшаўся напэўна”. – распавёў Hrodna.life адзін са сведкаў аварыі.

Атрымаць каментар у ДАІ з нагоды ДТЗ пакуль не атрымалася.

hrodna.life