У Гародні ліквідуюць краязнаўчае таварыства «Коматава»
Судовае пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Краязнаўчае таварыства — Коматава» пройдзе 22 красавіка ў 10.00 ў Гарадзенскім абласным судзе. Суддзя — Сяргей Піпко, паведамляе novychas.online.

Арганізацыю зарэгістравалі ў 2011 годзе, калі рыхтаваўся пуск Гарадзенскай ГЭС і наваколлі Коматава чакала затапленне.
Мэта арганізацыі — даследаваць гісторыю мясцовых цэркваў, садзейнічаць захаванню і аднаўленню гісторыка-культурнай спадчыны. Кіраўнік арганізацыі — ураджэнец вёскі краязнаўца Васіль Сёмка.
На 2020 год у складзе арганізацыі было 14 чалавек, паведамляе канал «Право имеют».
