У Гародні людзі сабраліся каля Фарнага касцёлу на малебен
У Гародні ўвечары людзі сабраліся каля Фарнага касцёлу на малебен. Ён прысвечаны падтрымцы мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пусцілі сёння памежныя службы Рэспублікі Беларусь у краіну.
Усяго сабралася каля ста чалавек, якія пасля малітвы разышліся. Затрыманняў не было.
Беларускае Радыё Рацыя
