У Гародні марш пенсіянераў прайшоў пад чырвона-белымі парасонамі
Каля 30 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера, адтуль прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай, паведамляе radiosvaboda. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Скандавалі «Жыве Беларусь!». Цягам усёй дарогі іх суправаджалі 4 міліцыянты.
Затрыманняў не было відаць.
У сярэдзіне шэсця побач з пенсіянерамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў новы памочнік прэзідэнта па Гарадзенскай вобласьці Юры Караеў, пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым з’ехаў.
Фота: t.me/radiosvaboda
