У Гародні – маскавы рэжым з 14 лстапада



Гарадзенскія шпіталі перапоўненыя хворымі на каронавірус і таму ўлады гораду ўводзяць маскавы рэжым.

Што адбываецца ў Гародні распавядае  наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– З 14 лістапада ў Гародні будзе ўведзены абавязковы маскавы рэжым. Гарадзенскі гарвыканкам прыняў такую пастанову на сваім паседжанні. Гэтае распараджэнне будзе накіравана ва ўсе арганізацыі горада. Згодна гэтай пастановы ў Гародні абавязковы маскавы рэжым у аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры, ва ўсіх аб’ектах бытавога абслугоўвання, рознічнага гандлю, у пасажырскім транспарце горада і ў іншых вялікіх арганізацыях, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей. Што будзе за парушэнне гэтай пастановы пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя