У Гародні міліцыя ліхаманкава раздае актывістам позвы ў суд (абноўлена)
Суды па адміністрацыйных справах адбудуцца у аўторак, 14-га сакавіка. На думку актывістаў гэта робіцца для таго, каб не дапусціць іх да ўдзелу ў чарговай гарадзенскай акцыі НеДармаедаў, якая запланаваная на 15-га сакавіка на Дзень Канстытуцыі. На думку бальшыні актывістаў, яны перакананыя, што бальшыню з іх хочуць засудзіць да адміністрацыйнага арышту.
Вядома, што міліцыя патэлефанавалапаведаміць, што ўручыць позву або позвы ўжо атрымалі грамадскія актывісты Ежы Грыгенча, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Анатоль Мышкевіч з Гародні, і Віталь Гуляк з Ваўкавыску.
Анатолю Мышкевічу позву прынеслі, калі яго не было ў хаце. Анатоль падазрае, што павестка звязана з адміністрацыйным пратаколам, які быў складзены пасля «маршу недармаедаў» 19-га лютага ў Гародні.
Кажа Анатоль Мышкевіч:
— А восьмай гадзіне да мяне дамоў прыходзілі два міліцыянты ў форме і прынеслі позву ў Ленінскі суд на 14-е сакавіка. Мяне дома не было, пра гэта расказала мне маці, калі вярнуўся дахаты. Мяне здзіўляе, чаму міліцыянты пачалі разносіць павесткі па дамах.
Паказальна, што менавіта Анатоля Мышкевіча, як прадстаўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі і Сяргея Верамеенку з Беларускай-хрысьціянскай дэмакратыі, не запрасіў на круглы стол па тэме дэкрэта нумар тры, старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой. Нагадаем, што круглы стол праходзіў 10-га сакавіка ў Гародні, напярэдадні запланаванага мітынгу ў парку Жылібера 15-га сакавіка.
Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча чакае хуткага візіту міліцыянтаў з судовай позвай:
— Сёння прыблізна ў шэсць гадзін нам ужо тэлефанавалі і папярэджвалі, каб былі дома. Мне сказалі, што прыйдуць уручыць позву, я адказаў, што і так заўсёды хаджу. — Тут суд патрабуе, каб вам уручылі позву. Я сказаў: добра, няхай пазвоняць, калі будуць несці, я выйду. На мяне складзены пратакол за ўдзел на вуліцы Савецкай.
На думку праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, выклікі ў суд робяцца дзеля таго, каб не дапусціць актывістаў да ўдзелу ў чарговай гарадзенскай акцыі “недармаедаў», якая запланаваная 15-га сакавіка — Дзень Канстытуцыі:
— Усё ідзе ў рэчышчы агульнакраёвым, то бок загадаў цэнтральных уладаў. Па ўсёй Беларусі ідуць зачысткі, якія многія прагназавалі. Улады не маюць ніякіх аргументаў і метадаў акрамя сілавой дубіны. Многія аналітыкі і праваабаронцы адзначалі гэта яшчэ пару тыдняў таму, што непазбежна ўлада не вытрымае і пачне рэпрэсаваць грамадскіх актывістаў, баючыся, што яны ўзначаляць гэты стыхійны грамадскі пратэст. Але я думаю, што тым не менш акцыі будуць працягвацца нават без дэмакратычных аткывістаў.
На думку большасці актывістаў, іх хочуць засудзіць да адміністрацыйнага арышту.
Беларускае Радыё Рацыя