У Гародні міліцыя затрымала Мікалая Саляніка
У Гародні з раніцы 30 траўня затрымалі грамадскага актывіста Мікалая Саляніка. Ён пайшоў ва ўпраўленне УС аблвыканкаму даведацца, дзе знаходзяцца затрыманыя напярэдадні Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі. Мікалаю Саляніку сказалі, што супраць яго (Саляніка) вядзецца адміністрацыйная справа, пасля чаго актывіста затрымалі і „запакавалі” у бус. Калі і ў якім месцы адбудзецца суд над Салянікам – невядома. Праз тэлефон Салянік не адказвае.
„Гарадзенская вясна”