У Гародні моўныя курсы Мова Нанова завяршылі чарговы сезон



Выпуск курсантаў адзначыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагародамі для найлепшых навучэнцаў. Некаторыя атрымалі дыпломы і падарункі. Заключныя заняткі сезону прайшлі ў дворыку Цэнтра гарадскога жыцця.

Кажуць удзельнікі курсаў перад летнімі канікуламі:

Я бы сказала, што я ўдасканаліла сваю мову. Сама адважней гавару. Асваенне сабой сябе беларускай мовай: яна мяне робіць смялейшай, я бачу, якія сімпатычныя людзі вакол мяне. Нават не тыя госці, якія прыходзяць, а курсанты. Я не спатыкала такога асяроддзя. Вельмі міла, вельмі прыемна, добразычліва.

Знаёмствы з новымі сябрамі, з тымі, хто ведае больш, чым ведаю я. Вось гэта прыемна. Таму, можа, я і хаджу на гэтыя курсы.

Адмысловым падарункам для курсантаў стаў госць Віталь Гуркоў, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. У другой частцы заключных, вясновых заняткаў, ён распавёў пра свае перамогі, пра тэхніку тайскага бокса, а для некаторых правёў майстар класу.

Кажа Віталь Гуркоў:

Для мяне гонар прымаць удзел у гэтым. Гадоў восем таму мы не маглі і казаць, што ў нас будуць такія курсы па ўсёй Беларусі, і што гэта будзе вельмі папулярна. Некалі я пачынаў гэтую справу проста праз свой спорт.

Наступныя заняткі курсаў Мова Нанова Гародня пачнуцца толькі ўвосень.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя