Гародня: затрыманні на акцыі пенсіянераў (абноўлена)
Затрыманая ў Гародні фотакарэспандэнтка газеты „Народная Воля” і партала tut.by Кацярына Гардзеева адпушчаная з міліцыі. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. На Кацярыну склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ды канфіскавалі тэхніку. Гардзеева была затрыманая сёння падчас працы на традыцыйнай акцыі пенсіянераў — Маршы мудрасці — і дастаўленая ў міліцыю для праверкі дакументаў.
* * *
У Гародні падчас Маршу мудрасці затрымалі не менш за трох пенсіянераў: дзвюх жанчын і аднаго мужчыну, паведамляе t.me/radiosvaboda.
* * *
У Гародні 21 снежня прайшоў Марш мудрасці — традыцыйная акцыя пенсіянераў.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, падчас акцыі была затрыманая фотакарэспандэнтка газеты „Народная Воля” і партала tut.by Кацярына Гардзеева. Яна дастаўленая ў РАУС для праверкі дакументаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: radiosvaboda
