У Гародні на пераходах пачалі з’яўляцца малюнкі



У Гародні працягваюць крэатыўна падыходзіць да абнаўлення разметкі на пешаходных пераходах. 8 траўня на дарогах горада пачалі з’яўляцца тэматычныя малюнкі, звязаныя з месцамі, дзе абсталяваныя пераходы, піша Hrodna.life.

Каля драмтэатра з’явілася малюнак у выглядзе карнавальнай маскі, каля Кургана славы можна ўбачыць сляды ад гусеніц, а каля тэатра лялек — блазна. У найбліжэйшы час малюнак з’явіцца і каля заапарка.

Замовіла надпісы і малюнкі на пешаходных пераходах Гарадзенская ДАІ. Сумесная ідэя службаў і ўніверсітэта з’явілася ў пачатку 2018 года.