У Гародні надалей праблемы з рэгістрацыяй візавых анкет



Спроба аптымізацыі рэгістрацыі візавых анкет, уведзеная напрыканцы лета Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні, не прынесла плёну.

Віза

Дыпламатычная пляцоўка прапанавала жыхарам вобласці замест рэгістрацыі адзін раз на месяц у выходны дзень у якасці эксперымента трохразовую рэгістрацыю па будніх днях. Аднак, жадаючыя атрымаць візы наракаюць на немагчымасць рэгістрацыі і высокія кошты ў пасярэднікаў:

– Спрабавалі самі зарэгістравацца, але вельмі мала часу даецца на рэгістрацыю. Калі не падрыхтаваны, не запісана ўсё як трэба, то можаш і не паспець.

– Сітуацыя склалася такая, што каб зарэгістравацца, патрэбныя пасярэднікі, а гэта каштуе грошай – прыкладна 70 даляраў. А на карту паляка яшчэ даражэй.

– Мы вельмі доўга чакалі рэгістрацыі, амаль 4 месяцы. Таму вельмі радыя, што атрымалі яе.

– Канешне было б добра самому зарэгістравацца. Але гэта фактычна немагчыма. Таму даводзіцца карыстацца дапамогай іншых арганізацый.

Не выключана, што паспрыяць палёгкам у атрыманні візаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні здолеюць візавыя цэнтры, якія па папярэдняй інфармацыі паўстануць у Гародні і Лідзе да канца бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня