У Гародні нагадалі пра пажарную бяспеку
На Савецкай плошчы, што у самым центры Гародні адбылася акцыя МНС, на якой дзеці змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі, а дарослых навучылі вязаць страховачныя вузлы.
Адмыслова для дзяцей 6-8 гадоў пашылі форму пажарнага, якую дазволяць прымерыць кожнаму, хто пажадае.
Забаўлялі гараджан вялікія лялькі, а супрацоўнікі МНС распавялі пра карысць пажарных апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў
Пра акцыю распавядае старэйшы інспектар групы прапаганды і адукацыі Гарадзнскага гарадскога аддзела МНС Тацяна Яскевіч.
– «У цэнтры ўвагі – дзеці» – гэта акцыя, якая праходзіць у некалькі этапаў. Ёсць магчымасць яшчэ раз нагадаць пра правілы пажарнай бяспекі.
Прызамі для дзяцей і дарослых сталі сокі, прадстаўленыя адной з гарадзенскіх фірм.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя