У Кастрычніцкім раёне Гародні не засталося ніводнага беларускага класа
У мэтах „рэарганізацыі” малаколькасныя класы, якія ў сярэдняй школе №34 насілі беларускі статус, уліваюцца ў камплектныя расейскія класы.
Беларускія дзеці будуць вучыцца па асобных беларускіх маршрутах у рамках расейскамоўнай адзінцы класа.
Кажа старшыня абласной рады ТБМ Алесь Крой:
– У 32-ой школе адразу была сітуацыя, што яны ўваходзілі ў рускамоўныя класы, бо там было па 1-2-3 чалавекі – няшмат, і гэтая сітуацыя была апрабаваная. І гэта было зроблена ў Баранавічах – па гэтым прынцыпе была вучоба. Потым у Ленінскім раёне Гародні. Зараз чарга дайшла да Кастрычніцкага. Гэта эканомія сродкаў для бюджэту адукацыі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Перавага больш індывідуальнага навучаньня беларускамоўных дзяцей цяпер адпадае сама сабой.
Некаторыя такую „інавацыю” адукацыі па-гарадзенску звязваюць з маючым адбыцца візіце расейскіх лідараў у Гародню ў верасні.
Беларускае Радыё Рацыя
