У Гародні – новы кіраўнік гарадской арганізацыі АГП
Новым кіраўніком гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гародні быў абраны беларускамоўны лекар Уладзімір Пруднікаў.
Пра сваё абранне кажа Уладзімір Пруднікаў:
– Для мяне перш за ўсё было важна тое, што мае калегі, сябры партыі выказалі мне давер. Гэта было самае важнае, што мяне і прывяло на гэтую пасаду. У гарадской арганізацыі больш за 250 чалавек.
Новы кіраўнік кажа, што асноўныя праблемы, якімі будзе займацца партыя ў бліжэйшы час – гэта мясцовыя праблемы гараджан:
– Галоўнае, чым будзем займацца – гэта мясцовыя праблемы. Праблемы двароў, камфортнага пражывання грамадзян. Будзем супрацоўнічаць з іншымі мясцовымі арганізацыямі горада.
Апрача кіраўніка гарадской арганізацыі АГП на сходзе была абраная рада арганізацыі, у якую ўвайшлі актывісты Ежы Грыгенча і Павел Драчоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня