У Гародні новыя прысуды ўдзельнікам восеньскіх пратэстаў



У Гародні новыя прысуды ўдзельнікам восеньскіх пратэстаў. Чатырох мужчын, Міхаіла Юдзіна, Вадзіма Хіжнякова, Сяргея Яфімовіча ды Андрэя Севяртока, асудзілі паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усіх паводле артыкула 364 частка 1, а Севяртока яшчэ і паводле артыкула 413.

Суддзя Генадзь Мазайла стаў на бок абвінавачання, якое прадставіў пракурор Сяргей Петрашка, і цалкам задаволіў тэрміны зняволення для асуджаных.

За працэсам назіраў праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэта Раман Юргель:

– Усе абвінавачаныя палічылі віну недаказанай як на этапе следства, так і на судовым   пасяджэнні. Толькі Севяртока часткова прызнаў сябе вінаватым.

Цяпер выносяцца такія жорсткія, максімальныя прысуды паўсюдна па краіне, тут няма нічога дзіўнага.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Асуджаныя маюць дзесяцідзённы тэрмін, каб абскардзіць  прысуд у калегіі па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда. Андрэй Севяртока асуджаны на пяць з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму, Міхаіл Юдзін на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму, а Вадзім Хіжнякоў і Сяргей Яфімовіч правядуць па два з паловай гады ў калоніях агульнага рэжыму. Апрача таго „пацярпелыя” міліцыянты спагоняць дзве тысячы рублёў з асуджаных з пакрыццём выдаткаў на суд.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя