Новыя магчымасці вывучаць замежныя мовы



У Гародні можна вывучыць замежныя мовы незвычайна – праз сустрэчы Tandem Evenings.

get_img

Кожны тут можа паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей.

Што такое Tandem Evenings Беларускаму Радыё Рацыя распавядае арганізатарка Вольга Галецка:

– Tandem Evenings – гэта не толькі моўны абмен, але таксама і культурны. Сюды прыходзяць людзі з розным досведам, можна шмат з кім пазнаёміцца і шмат чаго даведацца, у тым ліку і пра іншыя краіны. Заўсёды, калі размаўляем пра кнігі, стараемся паразмаўляць з людзьмі з гэтай краіны. Людзям цікава сюды прыходзіць і камунікавацца.

Сустрэчы збіралі на розныя тэмы да 70 чалавек, і на іх можна было паразмаўляць на польскай і ангельскай, беларускай, італьянскай, нямецкай і французскай мовах. Тэма першай у гэтам навучальным годзе сустрэчы – “Як я правёў лета”. Яна адбудзецца ўжо заўтра, 3 верасня. Сустрэчы праходзяць па чацвяргах па адрасе вул. Будзёнага 48а-63 (офіс Цэнтра “Трэці Сэктар”). Пачатак а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Твой стыль