У Гародні пачалася святочная акцыя „Таемны Зюзя”



Напярэдадні Новага Года кожны ўдзельнік мае магчымасць атрымаць падарунак ад свайго Зюзі. Такі абмен падарункамі ўсляпую сярод гарадзенцаў арганізоўваюць турыстычная фірма «My Travel» і моўныя курсы „Мова нанова Гародня”. Закончыцца акцыя 31-га снежня.

Апрача гэтага, ёсць магчымасць дапамагчы – паўдзельнічаць у арганізацыі навагодніх падарункаў для дзіцячага дома ў Панямоні. Кажа Эмілія Комар – выкладчыца курсаў „Мова нанова Гародня”:

Даўно вядомая ідэя. Так робяць у многіх краінах, у многіх арганізацыях і супольнасцях. Была калісьці і ў Гародні такая ідэя. Але тое ж самае мы рабілі і летась. Праўда, тады гэта было больш сярод сваіх, удзельнічала 30 чалавек і атрымалася шыкоўна – усе засталіся задаволеныя. А зараз мы выходзім на новы ўзровень і запрашаем далучыцца ўсіх гарадзенцаў, каб гэта было больш маштабна.

Акцыя пройдзе ў тры этапы.

Пра падрабязнасці ўдзелу можна даведацца на адмысловым сайце Зюзі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня