У Гародні пачалі рабіць прышчэпку ад COVID-19 бяздомным людзям



Пра гэта перадае БЕЛТА. Першы такі пункт вакцынацыі ў краіне адкрыўся ў будынку Гарадзенскага гарадскога дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства на вуліцы Карскага. Працуюць у ім валанцёры Чырвонага Крыжа і медработнікі адной з гарадскіх паліклінік.

Па словах спецыялісткі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святланы Анацка, у іншых рэгіёнах краіны таксама плануюць адчыніць падобныя пункты вакцынацыі. Для прышчэпкі выкарыстоўваюць вакцыну „Спутник Лайт”. Яна найбольш зручная для такой катэгорыі людзей, бо патрабуе толькі адзін этап вакцынацыі. Для заахвочвання тым, хто прышчапіўся, выдаюць прадуктовыя і гігіенічныя наборы.