У Гародні пачаліся заняткі ў польскай школе пры Саюзе палякаў



Некалькі сотняў гарадзенцаў з дзеткамі, школьнікі і людзі старэйшага ўзросту прыйшлі на заняткі грамадскай школы польскай мовы, што дзейнічае пры незарэгістраваным Саюзе палякаў. За 20 год існавання ў гэтай школе навучылася польскай мове больш за сем тысяч гарадзенцаў.

Распавядае Старшыня незарэгістраванага Саюзу Палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс:

– Установы адукацыі , якімі апякуецца Саюз палякаў, гэта перш за ўсё ўстановы, якія накіраваныя на выхаванне маладога пакалення ў духу патрыятызму і замілавання да роднай мовы, роднага краю, ушанавання чалавечай годнасці, гісторыі Польшчы. У школах займаецца каля 7 тысяч вучняў.  Гэта больш за 80 пунктаў вывучэння польскай мовы на тэрыторыі Беларусі.

Пра адметнасці польскай школы ў Гародні распавядае яе дырэктарка Анжаліка Арэхва:

– Школа з’явілася ў 1996 годзе. Перадусім для таго каб навучыць дзяцей, якія хочуць паехаць вучыцца ў Польшчу. Але пасля яна разрасталася. З’явіліся малодшыя класы. У горадзе польскую мову зараз перастаюць вывучаць, і таму дзеці шукаюць магчымасці вывучаць яе ў нашай школе.

На адкрыцці школы з канцэртам і чытаннем вершаў  выступілі дзеткі, што ў ёй навучаюцца, таксама з вітальным словам выступіў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксёнжэк.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня