У Гародні пададуць заяўку на святкаванне Дня Волі
Падаць заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне святкавання Дня Волі вырашыў грамадскі камітэт у Гародні. У яго склад уваходзяць актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый горада і вобласці. Сёлета на дату, калі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пераехаў у гэты горад, прыпадаюць 100-я ўгодкі. Менавіта Гародня стала другой сталіцай БНР.
Кажа адзін з прадстаўнікоў камітэта Вадзім Саранчукоў:
– Вырашана, што ў пятніцу мы падаем заяўку. Большасць сяброў выступіла за тое, каб гэта было ў парку Жылібера ў цэнтры Гародні. Прагаварылі яшчэ раз дату і час мерапрыемства ацаніўшы папярэдні досвед. Вырашылі, што будзем падаваць на 23 на 13:00 гадзін. Далей ужо ўдзельнічаць у перамовах з гарвыканкамам адносна дазволу на гэтыя мерапрыемствы.
Актывісты пададуць заяўку з просьбай дазволіць правесці святкаванне 23-га сакавіка а 13:00 гадзіне ў парку Жана Эмануэля Жылібера.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня