У Гародні падаражэе праезд у грамадскім транспарце



У Беларусі пачалі падвышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Першым рэгіёнам, у якім паднялі кошт праезду, стала Берасцейская вобласць. Неўзабаве праезд падаражэе і ў Гародні. Талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах у Берасцейскай вобласці падаражэе на 5 капеек – да 60 капеек, а на экспрэсных – да 70 капеек.

У Гародні ў гарадскім транспарце праезд падаражэе да 60 капеек у кіёсках і 65 у кіроўцы.  Як піша tut.by,  гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных злучэннях  за адзін кіламетр праезду таксама вырастуць.

Фота vgr.by