У Гародні падчас стрэльбаў студэнты паранілі вайскоўца
У Гарадзенскім гарнізоне падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі ваеннай кафедры раненне мяккіх тканак пляча атрымаў аператар навучальнага поля, ваеннаслужачы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Прычынай надзвычайнага здарэння стала парушэнне мер бяспекі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннаслужачаму аператыўна аказалі медыцынскую дапамогу. Яго жыццю нішто не пагражае. Вядуцца следчыя дзеянні. Прызначаная праверка.
