У Гародні падрыхтавана да друку “Шматмоўная фізіка”
Восем гарадзенскіх навукоўцаў на чале з кіраўніком аўтарскага калектыву доктарам філалагічных навук, прафесарам Паўлам Сцяцко падрыхтавалі да друку руска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік.
Першы слоўнік з’явіўся ў горадзе ў 1999 годзе. Гэта быў руска-беларускі фізічны слоўнік, які актыўна выкарыстоўваецца ў навучальнай рабоце, перакладніцкай дзейнасці і ў выдавецтвах.
Пра адметнасці новага слоўніка распавядае адзін з яго аўтараў, выкладчык Купалаўскага ўніверсітэту Валянцін Аскірка:
– Атрымліваецца, калі больш моваў, то гэта набывае больш шырокі сэнс. Тады слоўнік пераўтвараецца не проста ў пераклад фізічных тэрмінаў. Гэта яшчэ тэрміны ў розных мовах у адным слоўніку. І гэта абсалютна неабходна ў кантэксце шматмоўным і навуковым.
Зараз стваральнікі шукаюць грошы, каб гэты слоўнік з’явіўся ў папяровым выглядзе. Стваральнікі лічаць, што ўжо нават перад выхадам гэты слоўнік з’яўляецца матэрыяльнай каштоўнасцю, якая ўпісана ў гісторыю Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Твой стыль