У Гародні пагражаюць назіральніцы кампаніі “Права выбару”



Гарадзенка Паліна Марозава, якая з’яўляецца назіральніцай ад кампаніі „Права выбару” і выявіла прымус адпраўкі студэнтаў на выбары, атрымала ў свой адрас пагрозы.

Кажа Паліна Марозава:

– Мне пазваніла мая камендантша з інтэрната. Па-першае, яна мяне агітавала пайсці на выбары. А яшчэ яна мне пагражала. Пагражала мне „мэрам” горада Гародні. Маўляў, гэты „мэр” можа нешта зрабіць майму кіраўніку. Я не ведаю, што яна мела на ўвазе. Яшчэ мяне называла „касяком”, то-бок, казала нейкія грубасці. Сказала, каб я хутчэй з’ехала з інтэрната, таму што я ёй ствараю шмат непрыемнасцяў.

У Беларусі 17 лістапада 2019 году адбываецца асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах і каманда назіральнікаў “Права выбару” ў Гародні працуе назіральнікамі амаль на 40 выбарчых участках.

Бедарускае Радыё Рацыя