У Гародні паказалі кіно пра палітвязняў розных эпох
У Гародні ў прасторы Цэнтр гарадскога жыцця адбыўся паказ фільма пра палітвязняў 50-х ХХ стагоддзя і палітвязняў 2010 года. Гісторыя фільма распавядае пра дзвюх гераінь: удзельніцу Саюза Беларускіх патрыётаў і удзельніцу штаба Някляева. Пра стварэнне фільма распавядае яго рэжысёр Віктар Корзун:
— З 1996 года запісвалі архіўныя запісы былых савецкіх палітвязняў. Пасля 2010 года запісвалі ўжо маладых палітвязняў, сучасных палітвязняў. Пррроста фармуючы, рэдагуючы гэтыя архіўныя запісы, я паглядзеў,што вельмі просіцца паставіць побач дзве гісторыі: сенняшнія падзеі і палітвязні, якія распавядаюць гісторыі пра сядзенне на сутках і перажыванні гэтых падзей, і супаставіць гэта з апісаннем палітпрацэсу палітвязня савецкіх часоў.
На думку праваабаронцы Віктара Сазонава – гэта фільм не толькі для праваабаронцаў, але і для ўсіх беларусаў:
— Гэтае кіно ў першую чаргу цікавае не толькі для праваабаронцаў, яно цікавае бузе для кожнага чалавека, які ўмее думаць. Самае галоўнае гэта параўнанне тых часоў і сённяшніх часоў, гэтае параўнанне несправядлівасці, якое паказвае пра тое, што гісторыя можа паўтарацца, калі чагосьці не рабіць, не агучваць гэтага, не змагацца з гэтым.
Пасля паказу фільма адбыўся невялікі выступ беларускай рок-князёўны Касі Камоцкай, якая з’яўлялася таксама і прадзюсарам гэтага фільма.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя