У Гародні пахавалі вайскоўца, які загінуў у Сірыі
Міністэрства абароны пацвердзіла пахаванне ў Гародні афіцэра расейскай арміі. 42-гадовы ўраджэнец Гародні Уладзімір Бекіш загінуў падчас баявой аперацыі ў Сірыі.
[Not a valid template]
Да дома, дзе жыў вайсковец, прыйшло каля 50 асобаў, сярод іх беларускія і расейскія вайскоўцы. Жаўнер будзе пахаваны на гарадскіх могілках у Аульсе.
Як паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, „у Гародні быў пахаваны афіцэр Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі — ураджэнец Беларусі”. Макараў падкрэсліў, што вайскоўцы Узброеных сіл Беларусі ні ў якіх гарачых пунктах службу не праходзяць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Юрась Бялінскі
