У Гародні памёр Мікалай Салянік
У Гародні ў ноч на 24 ліпеня памёр грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік. Дакладная прычына смерці пакуль невядомая, у Саляніка было хворае сэрца і група інваліднасці.
Мікалай Салянік быў вядомы ў Гародні і за яе межамі сваімі шматлікімі акцыямі-перформансамі, асабліва ў час розных судоў. За апошнія 5 гадоў Мікалая Саляніка шматразова затрымлівалі, судзілі не менш 10 разоў па розных артыкулах адміністрацыйнага кодэксу, прысуджаючы вялікія штрафы.
Беларускае Радыё Рацыя
