У Гародні пашкодзілі аўтамабіль міліцыянта
20 лістапада каля 01:30 гадзін у міліцыю паступіла паведамленне пра гучны воплеск у адным з двароў Гародні — меркавана выбуху. Аказалася, невядомыя пашкодзілі аўтамабіль Skoda, які належыць 41-гадоваму супрацоўніку міліцыі, паведамляе Следчы камітэт.
Фота https://t.me/skgovby
Каля аўтамабіля прысутнічалі сляды гарэння. Пашкоджана пярэдняя частка машыны. Таксама пашкоджаныя тры аўтамабілі, якія стаялі побач. Мужчына растлумачыў, што ён дзейны супрацоўнік міліцыі і раней падрабязныя дадзеныя пра яго размясцілі ў адным з Telegram-каналаў.