У Гародні патрабуюць вяртання беларускай мовы ў дзяржаўныя ўстановы



Беларуская мова амаль знікла з паліклінік, судоў, міліцыі, пракуратуры ды банкаў у Гародні. Змяніць гэта хочуць сябры гарадcкой рады ТБМ. Амаль усе шыльды бюджэтных устаноў аформлены па-расейску. З гэтай праблемай сябры грамадскай арганізацыі звярнуліся да начальніка аддзела па ідэалогіі аблвыканкама Паўла Скрабка. Пра вынік сустрэчы кажа Аляксандр Місцюкевіч.

– Ён пагадзіўся, што там, дзе знаходзіцца дзяржаўны герб Беларусі, там павінна быць і беларуская мова. Гэта прынцыповая пазіцыя. Каб афармленне ў транспарце было па-беларуску. Таксама ў аўтобусным парку ўсе аб’явы ідуць па-беларуску. А назвы маршрутаў чамусьці запісалі па-руску. У нашым тралейбусным упраўленні ўсе прыпынкі аформелены па-руску. Я думаю, што гэтую справу яны паправяць.

Заўвагі сяброў рады ТБМ былі прынятыя. Ці будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні па вяртанні надпісаў па-беларуску пакуль невядома.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя