У Гародні паўстала новая моладзевая ініцыятыва
Новая ініцыятыва моладзі ствараецца ў Гарадзенскай абласной структуры стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Маладзёны хочуь займацца не палітычнай, а грамадскай дзейнасцю, кажа адзін з іх:
– Мы кіруемся асноўнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і прынцыпамі. Не варта моцна прывязвацца да назвы – мы не рэлігійная арганізацыя і не маем ніякіх адносін да рэлігіі. Мы не завязваемся на палітыцы, у нас няма мэты прыйсці да ўлады. Мы проста хочам аб’яднаць актыўную моладзь, якая хоча зрабіць свет вакол сябе лепшым.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Змяніць ўласны двор для камфортнага пражывання ўсіх жыхароў, дапамагчы тым, хто ў патрэбы – першыя задачы паўсталай моладзевай ініцыятывы ў Гародні.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота pulseparty.ru
