У Гародні перакрылі Савецкую плошчу
Некалькі сотняў чалавек сабралася на пешаходнай вуліцы Савецкай. У Гародні днём 18 кастрычніка Савецкая плошча была закрытая нават для пешаходаў. У цэнтр гораду былі прыгнаныя аўтазак, ваенная тэхніка, таніраваны бус. За будынкам гарвыканкаму стаяў вадамёт.
У такой сітуацыі гарадзенцы групамі шпацыравалі па Савецкай вуліцы. Затрыманняў у гэты дзень не зафіксавана. Гэта хіба ўпершыню за ўвесь час пратэстаў і мірных дэманстрацый у Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргея Апановіча
