У Гародні ператрусы ў доме і краме Верамеенкаў (абноўлена)



Суботні дзень у Гародні азмрочаны чарговым ператрусам. „Сілавікі” пасля абеду заявіліся ў прыватны дом на вуліцы Паўлава, дзе жывуць Сяргей і Вольга Верамеенкі, уласнікі крамы „Адметнасць”, якая гандлюе нацыянальнымі сувенірамі і знаходзіцца па тым жа адрасе, што і Цэнтр гарадскога жыцця. 

У час „налёту” Сяргея Верамеенкі дома не было, дома знаходзілася толькі Вольга Верамеенка. Ператрус адбываўся ў рамках крымінальнай справы Алеся Пушкіна і Паўла Мажэйкі.

Пасля ператрусу ў доме прадстаўнікі дзяржаўных структур паехалі разам з Вольгай Верамеенкай у краму „Адметнасць” рабіць там ператрус. Вобшук працягваўся да 20.30. Былі забраныя тэлефон, кампутар і некаторыя сувенірныя вырабы.

Пасля гэтага Вольшу Верамеенку павезлі ў Следчы камітэт. Узяўшы тлумачэнні, яе пасля адпусцілі, Вольга Верамеенка праходзіць па справе як сведка.

Беларускае Радыё Рацыя