У Гародні прадпрыемствы шыюць маскі для медыкаў
У Гародні не хапае ахоўных масак для медыкаў, і іх вытворчасцю заняліся не толькі прыватнікі, але і вялікія прадпрыемствы горада.
Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гарадзенскія прадпрыемствы пераарыентаваліся на шыццё сродкаў асабістай абароны для медыкў. Большасць гарадзенскіх прадпрыемстваў, што займаліся пашывам адзення і вырабам прадметаў са скуры, зараз вырабляюць маскі з тканіны і адмысловыя экраны. Напрыклад, падобнай вытворчасцю займаецца прадпрыемства “Макей”, крамы якога адчыненыя ледзь не ў кожным беларускім горадзе. Штодня на прадпрыемстве вырабляецца каля 8-мі тысяч масак на твар і гэтыя маскі рассылацца па дамовам для гарадзенскіх медыкаў. Што прадпрыества змяніла свой профіль можна заўважыць таксама і на офісе прадпрыемства. Вялікае лога „Макей” на будынку цяпер перакрыта абароннай маскаю.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота grodnoplustv.by